Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.10.18

Дзень настаўніка

У восеньскі дзень, калі яшчэ нясмела падкрадаюцца першыя маразы, школа адзначае Дзень настаўніка. Настаўнік-дарагое слова для кожнага з нас, у яго гукі ўмяшчаецца наша дзяцінства і юнацтва, першыя крокі да ведаў, першае прачытанае слова, радасць першых перамог.

Дзень настаўніка-самае светлае і цудоўнае свята, таму што для кожнага з нас настаўнік, як пуцяводная зорка, вядзе нас з першых школьных дзён па складанай, але цікавай краіне ведаў. Любое ў свеце адкрыццё пачынаецца з настаўніка, цяжка ўявіць, што б было на зямлі, калі б не было такой спецыяльнасці як настаўнік.

Традыцыйна напярэдадні свята, 5 кастрычніка, у школе адбыўся святочны канцэрт “З Днём настаўніка!”.

Кожны клас падрыхтаваў творчы нумар-віншаванне нашым дарагім настаўнікам. Навучэнцы чыталі вершы, спявалі песні, паказвалі тэатральныя сцэнкі школьнага жыцця, танцавалі. У зале панавала святочная, радасная атмасфера. На прыканцы святочнага канцэрта настаўнікі яшчэ раз пачулі словы віншавання ў свой адрас і на памяць атрымалі памятныя сувеніры і сінюю птушку - сімвал шчасця.

Раздзелы сайта