Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.10.18

Экскурсія ў Косава

Педагагічны калектыў нашай школы актыўны, вясёлы, поўны сіл і энергіі. Педагогі вельмі любяць падарожнічаць па роднай Беларусі і не толькі. Кожны год яны адкрываюць для сябе новыя маршруты.

Сёлета напярэдадні свята Дня настаўніка, 6 кастрычніка, педагогі і ветэраны педагагічнай працы здзейснілі займальнае падарожжа ў Івацэвіцкі раён. Наведалі палац Пуслоўскіх, размешчаны ў Косава. Нягледзячы на тое, што палац яшчэ рэстаўруецца, там ужо сёння ёсць што паглядзець. Палац Пуслоўскіх уразіў усіх сваёй маштабнасцю, колькасцю вежаў і ўбраннем фасада. Педагогі даведаліся пра гісторыю палаца, пазнаёміліся з яго ўладальнікамі, наведалі экспазіцыю музея, набылі памятныя сувеніры, зрабілі некалькі фота на памяць.

Наведваючы палац не забыліся зазірнуць і ў Музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі, размешчаны прама насупраць галоўнага ўваходу ў палац.

Экскурсія прайшла выдатна. Усім вельмі спадабалася. Нават надвор'е спрыяла вандроўцам.

Раздзелы сайта