Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.10.21

Міжнародны Дзень сталых людзей.

1 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Міжнародны Дзень сталых людзей.

Традыцыйна ў гэты дзень піянеры дружыны імя Паўлюка Багрыма, члены першаснай арганізацыі ГА “БРСМ” і валанцёры атрада" Рабі дабро!" ДУА" Крошынская сярэдняя школа "Баранавіцкага раёна арганізавалі і правялі акцыю "Віншавальная паштоўка". У рамках акцыі яны наведалі сваіх падшэфных: адзінокапражываючых сталых людзей, воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў педагагічнай працы. Навучэнцы павіншавалі іх са святам, уручылі віншавальныя паштоўкі і кветкі.

Мы ў неаплатным абавязку перад людзьмі старэйшага пакалення, і ў нашых сілах зрабіць іх жыццё лепш, напоўніць яе цяплом і святлом. Вельмі важна не пакінуць іх сам-насам з праблемамі, здолець аказаць дапамогу, ды і проста падтрымаць добрым словам.

Раздзелы сайта