Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб школе

 Першая школа працавала ў мястэчку Крошын ў 1442 годзе. Потым была закладзена парахвіяльная школа для вясковых дзяцей. Настаўнікі ў ёй былі арганіст Арлоўскі і яго памочнік Парфіяновіч. У 1828 годзе ў школе навучаўся 51 навучэнец: 35 хлопчыкаў і 16 дзяўчынак, ва ўзросце ад 7 да 13 гадоў. Наступнае згадванне аб Крошынскай школе адносіцца да 1923 - 1924 гадоў - школа ўжо была двухкласная. У ей навучалася 47 хлопчыкаў і 41 дзяўчынка. Настаўнік быў толькі адзін - Васіленка Мікалай. У школе не было падлогі, было холадна і дзеці з сабой прыносілі бярэмі дроў. У час Вялікай Айчыннай вайны заняткі не праводзіліся. Толькі ў 1944 годзе была адкрыта Крошынская пачатковая школа. Навучанне вялося ў чатырох класах. Да 1951 года заняткі праводзіліся ў дзве змены.

 

 

Па рашэнні выканаўчага камітэта Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных ад 30 снежня 1965 года "Аб зацвярджэнні акта прыёмкі аднапавярховай васьмігадовай школы", была адкрыта наша школа на 192 навучэнцаў у в. Крошын калгаса "Перамога". 

Наша школа прыняла сваіх першых вучняў у 1965 годзе. Колькі было радасці і весялосці! Школа прымала сваіх шумных гасцей. Але яшчэ трэба было нямала зрабіць па добраўпарадкаванню школьнай тэрыторыі і афармлення класных пакояў. Аднак цяжкасці не палохалі. Працавалі з энтузіязмам, не шкадуючы сіл, з пачуццём гонару і адказнасці перад сваімі таварышамі, перад будучымі вучнямі. За першымі цяжкасцямі прыйшлі першыя поспехі і радасці. І вось ужо школа гасцінна адчыняе дзверы ў жыцце перад сваімі першымі выпускнікамі.

У 1984 - 1985 навучальным годзе ў школе быў пабудаваны новы двухпавярховы будынак на восем класаў, у якім дзеці займаюцца і сёння.

Раздзелы сайта