Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Бацькам

 БАЦЬКОЎСКІ ВЕСНІК

Як уберагчы дзіця ад вучэбных перагрузак. Парады для бацькоў.

ПАРАДА ПЕРШАЯ.Для захавання здароўя школьніку любога ўзросту неабходны працяглы, не менш 2 гадзін, адпачынак пасля заняткаў, перад прыгатаванням хатніх заданняў. Пагуляць з сябрамі, заняцца спортам на свежым паветры, прагуляцца- лепшы спосаб адпачыць пасля напружанага вучэбнага дня.

ПАРАДА ДРУГАЯ.Вельмі важна саблюдаць асноўныя фізіялагічна- гігіенічныя правілы ў адносінах штодзённага сну. Сон- гэта неабходны стан арганізма, у час якога адбываецца ўзнаўленне працаздольнасці чалавека. Вядома, што найбольш часта дзіцячыя неўрозы развіваюцца ў выніку недасыпання. Чым меншае па ўзросту дзіця, тым больш часу патрабуецца яго мозгу і ўсяму арганізму для таго, каб поўнасцю ўзнавіцца. Асабліва гэта актуальна ў зімовы час, калі патрэба ў сне ў параўнанні з летнім перыядам павялічваецца.

Працягласць сна для дзяцей:

6-10 гадоў- не менш 10 гадзін. Адыход да сну ў 21.00.

11-14 гадоў- 8-9 гадзін. Адыход да сну ў 21.30.

ПАРАДА ТРЭЦЯЯ.Нават пасля дастатковага і паўнацэннага сну навучэнцы не адразу набіраюць аптымальны тэмп работы. Неабходны час, каб з’явы ахоўнага тармажэння змяніліся станам аптымальнага ўзбуджэння. Хуткасць гэтага працэса залежыць ад правільнай арганізацыі рэжыма раніцай. Фізкультурная зарадка з воднымі працэдурамі, гарачы сняданак, ранішняя гімнастыка- лепшы рэцэпт узнаўлення фізіялагічных рытмаў і працаздольнасці арганізма.

ПАРАДА ЧАЦВЁРТАЯ. На выкананне дамашніх заданняў навучэнец пачатковай школы павінен траціць не больш 1,5 гадзіны.

ПАРАДА ПЯТАЯ.Гульнявая ці інтэрнэт залежнасць уплываюць шкодна на псіхіку дзіцяці. Школьнік павінен ведаць, колькі часу яму можна працаваць за камп’ютарам, калі зрабіць перапынак. Дзеці малодшага школьнага ўзросту могуць працаваць за камп’ютарам да 30 хвілін у дзень, 5-6 клас- да 1 гадзіны, пры гэтым не дапушчальна, каб час усяго занятку дзіця выкарыстоўвала для гульні.

Асвятленне ў пакоі, дзе займаецца дзіця, павінна быць добрым. Экран камп’ютарнага манітора павінен правільна размяшчацца (на ўзроўні вачэй павінен знаходзіцца цэнтр або 2/3 вышыні экрана, а сам экран павінен размяшчацца на адлегласці 600- 700 мм ад вачэй дзіцяці). Стул абавязкова павінен быць са спінкай.

ПАРАДА ШОСТАЯ.Неабходна ўмацоўваць аслаблены стамленнем імунітэт школьніка. Важна, каб дзіця харчавалася прадуктамі, багатымі бялкамі, вітамінамі, мікраэлементамі. У рацыёне непаўналетняга абавязкова павінны прысутнічаць жывёльныя бялкі- мяса, яйца, рыба, морапрадукты. У меню школьніка павінны быць агародніна, садавіна і ягады ў сырым выглядзе, адвараным, тушаным, запечаным выглядах. Непаўналетняму неабходна штодзённа ўжываць да 500 г свежай агародніны, не менш 150 г садавіны і стакан натуральных сокаў. Ужыванне мучных вугляводзістых прадуктаў вядзе да павелічэння нагрузкі на печань і падстраўнікавую залозу і зніжае імунітэт дзіцяці.

Раздзелы сайта