Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.10.21

Шосты школьны дзень

У ДУА "Крошынская сярэдняя" Баранавіцкага раёна ў шосты школьны дзень былі арганізаваны спартыўныя мерапрыемствы "Хуткія, спрытныя, моцныя". Вучні падзяліліся на каманды: "Патрыёты" і "Героі" - праявілі вялікую актыўнасць, падарылі адзін аднаму добры настрой, радасць зносін і ўсмешкі, паказалі, якія яны спрытныя, вынослівыя, моцныя. Рабяты зразумелі: каб заваяваць перамогу – мала быць проста фізічна моцным, неабходна пры гэтым валодаць сілай волі, быць арганізаваным і сабраным, спрытным і знаходлівым.

Навучэнцы пачатковых класаў з задавальненнем падарожнічалі "Па старонках школьнага жыцця". Яны былі падзеленыя на дзве каманды. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах-складалі прыказкі, спявалі песні. Мерапрыемства прайшло весела, цікава і пазнавальна.

Таксама для вучняўбыло праведзена мерапрыемства "Настаўнік у маім жыцці" для 6-9 класаў. Дадзенае мерапрыемства спрыяла пашырэнню ведаў вучняў аб асаблівасцях прафесіі «педагог».

Раздзелы сайта