Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.09.22

У перыяд з 12 па 16 верасня школе прайшлі ўрокі, прысвечаныя Дню народнага адзінства.

У перыяд з 12 па 16 верасня школе прайшлі ўрокі, прысвечаныя Дню народнага адзінства. Новае дзяржаўнае свята, якое з'явілася ў календары Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе, — гэта падстава задумацца аб значэнні памяці і ўласнай гісторыі, аб тым, што замоўчванне яе старонак не праходзіць бясследна. Традыцыі яго святкавання толькі пачынаюць складвацца. Галоўнае, каб кожны знайшоў у гэтым свяце свой сэнс.

Комплекс мерапрыемстваў стартаваў яшчэ 12 верасня. Ён уключаў класныя гадзіны, агульнашкольны ўрок «Беларусь адзіная» ў фармаце квэст-гульні, для 5-11-х класаў інфармацыйная гадзіна «17 верасня – Дзень народнага адзінства» з аглядам гістарычных падзей. У школьнай бібліятэцы адбылася гутарка-падарожжа па кніжнай выставе і інфармацыйнаму плакату «Чытанне аб'ядноўвае», прысвечаная Дню народнага адзінства. Вучні яшчэ раз пераканаліся, што мы можам і павінны ганарыцца сваёй гісторыяй, культурай, тымі незвычайнымі людзьмі нашай Радзімы, якія ўнеслі свой уклад у сусветнай скарбніцы культуры. Што значыць адзінства народа? Якім бачыць яго моладзь? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся ў кожным класе.

 

Раздзелы сайта