Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.02.20

Акцыя "За любімую Беларусь!"

З 10 лютага ў ДУА "Крошынскага сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна стартавала акцыя "За любімую Беларусь!". Актывісты па ГА "БРСМ" аформілі інфармацыйную сцяну, зрабілі вялікае сэрца, падрыхтавалі стылізаваныя чырвона-зялёныя сэрцайкі з надпісам "За любімую Беларусь!", на якіх усе жадаючыя пішуць цёплыя словы і добрыя пажаданні сваім таварышам, аднакласнікам, роднай вёсцы, Рэспубліцы Беларусь.

14 лютага-Дзень Святога Валянціна ці Дзень усіх закаханых, самае рамантычнае свята, адзначаюць у большасці краін свету 14 лютага-у гэты дзень на працягу больш за паўтары тысячы гадоў людзі прызнаюцца адзін аднаму ў каханні.

У рамках акцыі " За любімую Беларусь!" кожны клас вырабіў валянцінку і размясціў на ёй сваё пасланне. У гэтым пасланні рабяты выказалі пазітыўнае стаўленне да сваёй краіне - Рэспубліцы Беларусь, малой радзіме, сваім кумірам - знакамітым беларускім артыстам, спартсменам, палітыкам і іншым знакамітасцям. Атрымаўся маляўнічы астравок з лагатыпам акцыі і сімвалам свята-Дня ўсіх закаханых.

Вечарам вучні 7-11 класаў прынялі ўдзел у тэматычным вечары.

Акцыя працягваецца. Навучэнцаў яшчэ чакае мноства акцый і мерапрыемстваў.



 

Раздзелы сайта