Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.02.20

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

15 лютага ў Беларусі штогод адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У 2020 годзе спаўняецца 31 год з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Напярэдадні памятнага дня, 14 лютага, у ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна адбыўся мітынг-рэквіем. У ходзе мітынгу акцябраты і піянеры дружыны імя Паўлюка Багрыма, члены першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» пазнаёміліся з гісторыяй Афганскай вайны, помнікамі і абеліскамі – сімваламі памяці пра тую вайну, прыгадалі суайчыннікаў, якія праявілі мужнасць і гераізм падчас вайны ў Афганістане.

Афганская вайна забрала не адну тысячу жыццяў савецкіх салдат. Памяць аб загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання.

Таксама ў гэты дзень піянеры дружыны імя Паўлюка Багрыма сумесна з прадстаўнікамі Крошынскага выканаўчага камітэта, кіраўніцтвам ААТ "Крошын" прынялі ўдзел у мітынгу памяці на магіле ўраджэнца вёскі Юшкавічы Баранавіцкага раёна Несцера Яўгена Віктаравіча, удзельніка баявых дзеянняў у Афганістане. Воін-афганец у 1982 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. У ходзе баявых дзеянняў быў цяжка паранены і 8 лістапада 1984 года памёр. Пахаваны ў Юшкавічах. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Любая вайна-гэта катастрофа для чалавецтва, таму што яна грэбуе найбольшай каштоўнасцю на зямлі-чалавечым жыццём. Усе, хто хоць неяк сутыкнуўся з падзеямі той вайны, будуць адчуваць боль і праз 15, і праз 30, і яшчэ шмат гадоў.

У Беларусі высока цэняць вопыт, мужнасць і актыўную жыццёвую пазіцыю воінаў - афганцаў, іх уклад у забеспячэнне міру і бяспекі на зямлі.

 

Раздзелы сайта