Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.05.20

Эстафета памяці "Беларусь памятае. Памятаем кожнага"

У Беларусі 9 мая адзначаюць адно з найважнейшых святаў у гісторыі краіны-Дзень Перамогі.

Гэты год асаблівы. Мы адзначаем 75-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Для жыхароў рэспублікі-гэта не толькі святочны дзень, але яшчэ і Дзень памяці, глыбокай павагі і падзякі савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам-усім, хто набліжаў перамогу.

Піянеры дружыны імя Паўлюка Багрыма і члены першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна сумесна з педагогамі, членамі ГА "Белая Русь" і ГА "Саюз жанчын" ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна і старшынёй Крошынскага выканаўчага камітэта Шчарбацэвіч Таццянай Пятроўнай 8 мая далучыліся да эстафеты памяці "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да памятнай даты, ушанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання, усклалі Вянок Славы, вянкі і кветкі да помніка загінуўшым воінам у аграгарадку Крошын, піянеры неслі Вахту Памяці.

 

 

Раздзелы сайта