Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.05.20

Акцыя «Ты адзін з нас»

13 мая ў школе праведзена акцыя «Ты адзін з нас». На базе Музея народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма адбыўся ўрачысты прыём рабят у рады першаснай арганізацыі ГА «Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі». Намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце і сакратаром першаснай арганізацыі былі ўручаны членскія білеты і значкі ГА «БРСМ» 15 навучэнцам 9 класа.

Першасная арганізацыя ГА «БРСМ» аб'ядноўвае ў сваіх радах тых, хто гатовы зрабіць цікавей, ярчэй, сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў. Бо ў кожнага з нас ёсць свае ідэі, свае задумы, творчыя планы, якія можна рэалізаваць са сваімі аднадумцамі.

ГА «Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі» сёння гэта:

- патрэбныя, цікавыя і займальныя справы;

- шмат надзейных і верных сяброў;

- вясёлыя і цікавыя святы.

Калі табе падабаецца быць наперадзе, калі ты любіш тварыць і ўдзельнічаць, калі табе споўнілася 14 і, нарэшце, калі табе не ўсё роўна, якім будзе заўтрашні дзень, то гэтая арганізацыя для цябе!

 

Раздзелы сайта