Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.09.20

У школу з Добрым Сэрцам

1 верасня пачаўся новы 2020\2021 навучальны год.

На пачатку верасня стартавала дабрачынная акцыя “У школу з Добрым Сэрцам”. Валанцёры атрада “Рабі дабро” ДУА “Крошынская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна ў рамках акцыі арганізавалі збор канцэлярскіх тавараў для дзяцей, якія аказаліся ў цяжкіх жыццёвых выпадках. Да акцыіі далучыліся піянеры дружыны імя Паўлюка Багрыма. Разам рабяты падрыхтавалі падарункі, якія будуць перададзены валанцёрамі руху “Добрае сэрца” дзецям, якім патрэбна дапамога і падтрымка.

          Таксама не засталіся без увагі першакласнікі, якія ўпершыню прыйшлі вучыцца ў ДУА “Крошынская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна. У рамках акцыі валанцёры атрада “Рабі дабро” наведалі навучэнцаў 1 класа, павіншавалі з пачаткам навучальнага года, расказалі аб правілах бяспечных паводзін у розных жыццёвых абставінах, падаравалі сімвал акцыі- сардэчка, а таксама памятныя сувеніры і салодкія падарункі.

          Рабі дабро ад чыстага сэрца! Гэта важна і неабходна!

 

Раздзелы сайта