Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.09.20

13 верасня 2020 года ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" адзначыла 30-годдзе.

13 верасня 2020 года ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" адзначыла 30-годдзе.

Да ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею ГА «БРПА» далучылася і піянерская дружына імя Паўлюка Багрыма ДУА «Крошынскага сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна. У школе адбылася ўрачыстая лінейка-збор " БРПА -30!", падчас якой піянеры ўспомнілі старонкі гісторыі станаўлення і развіцця ГА "БРПА", сістэматызавалі веды аб законах і традыцыях Піянерыі, павіншавалі адзін аднаго са святам.

Ва ўрачыстай абстаноўцы вучні 5 класа далі ўрачыстае абяцанне і былі прыняты ў піянеры. Піянеры-лідары дружыны імя Паўлюка Багрыма павязалі рабятам сімвал арганізацыі-піянерскі гальштук. Дырэктар школы Наталля Францаўна Сіліцкая павіншавала юных піянераў са знамянальным днём у іх жыцці і пажадала заўсёды імкнуцца быць наперадзе, прытрымлівацца Статуту ГА "БРПА", прыносіць карысць актыўна ўдзельнічаючы ў сацыяльна-значных справах і мерапрыемствах школы, малой радзімы, Рэспублікі Беларусь.

Сёння актыўных, вясёлых рабят

Прымаюць ўрачыста ў атрад.

Іх твары і вочы ад радасці гараць,

Мы новым сябрам вельмі рады!

Мы, пакаленне двухтысячных гадоў, не забыліся і захавалі лепшыя традыцыі піянераў мінулых гадоў. Для нас важна не застацца ў баку, не быць абыякавымі, з годнасцю насіць званне-піянер!

Віншуем ГА "БРПА" з юбілеем! Са святам піянеры Беларусі!

Раздзелы сайта