Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.09.20

ХІІІ раённы піянерскі злёт да 30-годдзя ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя"

16 верасня піянеры-лідары піянерскай дружыны імя Паўлюка Багрыма ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна Тондзель Вікторыя, Кавалевіч Дар'я, Тупальская Ангеліна, Долмат Дар'я, Ціхановіч Васіліна пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Буко Святланы Уладзіміраўны прынялі ўдзел у ХІІІ раённым піянерскім злёце да 30-годдзя ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя", які праходзіў на базе ДУА “ Сталовіцкая сярэдняя школа " Баранавіцкага раёна.

Пасля ўрачыстага адкрыцця, піянеры працавалі на трох пляцоўках: "Піянерскі квіз"," Піянерскі флэшмоб","Скакалкі". Піянеры нашай школы сумесна з педагогам-арганізатарам падрыхтавалі пляцоўку "Піянерскі квіз" і правялі інтэлектуальную гульню "БРПА - 30!". Піянерам, дэлегатам сямі ўстаноў адукацыі Баранавіцкага раёна, было прапанавана адказаць на пытанні 5 тураў. Па выніках гульні перамагла каманда ДУА "Русіноўская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна. У ходзе работы на дадзенай пляцоўцы, піянеры праверылі веды аб гісторыі піянерскага руху, аб дзейнасці ГА "БРПА", аб малой радзіме і Рэспубліцы Беларусь, а таксама бліжэй паміж сабой пазнаёміліся і пагутарылі.

На ўрачыстым закрыцці злёту піянерская дружына імя Паўлюка Багрыма ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна і педагог-арганізатар Буко С. У. былі ўзнагароджаны Граматай аддзела па адукацыі Баранавіцкага раёна за развіццё піянерскага руху і стварэнне ўмоў па фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі падрастаючага пакалення Рэспублікі Беларусь.Таксама педагог-арганізатар была ўзнагароджана Граматай Брэсцкага абласнога савета ГА "БРПА".

Піянерская дружына імя Паўлюка Багрыма нацэлена і далей ажыццяўляць сваю дзейнасць у лепшых традыцыях Піянерыі, а піянеры сваімі справамі і ўчынкамі будуць імкнуцца прыносіць карысць сабе, сям'і і Радзіме.

Раздзелы сайта