Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.09.20

Працоўная аперацыя “Ураджай”.

З 22 верасня па 24 верасня ў ДУА “Крошынская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна праходзіла працоўная аперацыя “Ураджай”. Навучэнцы 5-11 класаў сумесна з адміністрацыяй, педагогамі і тэхнічным персаналам школы былі задзейнічаны ва ўборцы і пераборцы бульбы, морквы, буракоў.

У народзе кажуць: “Хто працуе, той і мае!”. Усе папрацавалі на славу!Сабраны ўраджай агародніны нарыхтаваны на навучальны год. Кожны ўнёс асабісты ўклад у агульную справу. На працягу года навучэнцы змогуць адведаць шмат смачных страў, прыгатаваных з агародніны новага ўраджаю работнікамі школьнай сталовай.

Таксама навучэнцы 5-6 класаў прынялі ўдзел у працоўным дэсанце “Клумба”. Рабяты нарыхтавалі насенне для пасадкі ў будучым годзе, убралі расліны, якія ўжо адцвілі, навялі парадак.

Раздзелы сайта