Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.10.20

1 кастрычніка-Міжнародны Дзень сталых людзей.

1 кастрычніка-Міжнародны Дзень сталых людзей.

Дзень сталых людзей – гэта напамін аб тым, што трэба з разуменнем і павагай ставіцца да старэйшага пакалення. Мы адзначаем гэты дзень разам з многімі святамі і памятнымі датамі, што сведчыць аб павазе ка ўсіх сталым людзям — членам нашага грамадства, прызнанне іх заслуг і значнасці іх працы.

Сталыя людзі – гэта наш гонар, наш дарагі здабытак. У свой час яны выхавалі нас, працавалі на карысць сваёй краіны і грамадства, у імя дзяцей і ўнукаў, пакінулі ў спадчыну багаты вопыт і мудрасць пакаленняў. Цяпер, дажыўшы да сталага ўзросту, многія з іх у сілу розных абставінаў, самі маюць патрэбу ў той ці іншай дапамозе.

Традыцыйна ў гэты дзень валанцёры атрада «Твары Дабро!"дабрачыннага руху ГА “БРСМ”“Добрае сэрца” сумесна з атрадамі міласэрнасці ДУА"Крошынская сярэдняя школа"Баранавіцкага раёна арганізавалі і правялі акцыю "Віншавальная паштоўка". Навучэнцызрабілі сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі, наведалі падшэфных сталых: ветэранаў педагагічнай працы, вязняў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокапражываючых і павіншавалі іх са святам, аказалі шэфскую дапамогу.

Сталыя людзі павінны як мага часцей адчуваць нашу ўвагу, нават калі мы думаем, што яна ім не патрабуецца.

Рабі дабро і яно да цябе вернецца!

Раздзелы сайта