Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.10.20

Дзень настаўніка

Штогод у першую нядзелю кастрычніка па ўсёй Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень настаўніка. Гэта прафесійнае свята ўсіх настаўнікаў, выкладчыкаў і работнікаў сферы адукацыі-дзень, у які адзначаюць ролю і заслугі настаўнікаў у працэсе якаснай адукацыі на ўсіх узроўнях, а таксама іх неацэнны ўклад у развіццё грамадства.

Напярэдадні свята, 2 кастрычніка, традыцыйна ў ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна панавала святочная атмасфера. На працягу дня навучэнцы віншавалі сваіх педагогаў з прафесійным святам-Днём настаўніка.

У завяршэнні святочнага дня прайшла канцэртная праграма "Са святам вас, настаўнікі!». Кожны клас падрыхтаваў творчы нумар-віншаванне. У зале гучалі вершаваныя віншаванні, пажаданні, песні, рабяты паказвалі гумарыстычныя замалёўкі і сцэнкі.

Не засталіся без увагі і ветэраны педагагічнай працы. Актыў першаснай арганізацыі ГА «БРСМ», валанцёры атрада «Твары Дабро!"і піянеры-лідары наведалі педагогаў-ветэранаў, павіншавалі іх з надыходзячым святам, уручылі віншавальныя паштоўкі.

Прафесія педагога спалучае ў сабе мудрасць і маладосць душы, крэатыўнасць і велізарную энергію, дабрыню і строгасць! Праца педагога неверагодна складана ацаніць, ёй проста няма цаны! Педагогі столькі сіл укладваюць у сваю справу, што часам адымаюць сваю каштоўную ўвагу ў блізкіх. Дзень настаўніка - ваш дзень!

Віншуем усіх педагогаў са святам! Жадаем Вам здароўя, любові цярпення, шчасця і дабрабыту!

 

Раздзелы сайта