Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.10.20

Акцыя "Дзякуй матулям!"

Штогод 14 кастрычніка па ўсёй Беларусі адзначаецца свята - Дзень маці! Сярод шматлікіх святаў, якія мы адзначаем, Дзень маці займае асаблівае месца.У гэты дзень дзеці выказваюць словы падзякі сваім мамам і ўсім жанчынам, хто носіць ганаровае званне – «мама». Колькі б мы не казалі добрых і пяшчотных слоў нашым мамам, колькі б падстаў для гэтага не прыдумалі, лішнімі яны не будуць.

Валанцёры атрада «Рабі дабро!"дабрачыннага руху ГА "БРСМ" ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна ў гэты дзень арганізавалі і правялі акцыю "Дзякуй матулям!", прымеркаваную Дню маці. Дзеці павіншавалі матуль, якія выхоўваюць 4 і больш дзяцей, а таксама бацькоў - выхавальнікаў з прыёмных сем'яў і дзіцячага дома сямейнага тыпу, якія пражываюць у мікрараёне школы.

Дарагія мамы! Здароўя, сямейнага дабрабыту, міру і дабра вам і вашым сем'ям!

Раздзелы сайта