Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.10.20

Дзень Маці

Мама! Самае выдатнае слова на зямлі – мама. Гэта першае слова, якое гаворыць чалавек, і яно гучыць на ўсіх мовах свету аднолькава далікатна. Гэта значыць тое, што ўсе людзі шануюць і любяць матуль. У шмат якіх краінах адзначаецца Дзень Маці. Людзі віншуюць сваіх мам, дораць падарункі, арганізоўваюць для іх свята. 16 кастрычніка ў нашай школе прайшоў канцэрт, прымеркаваны Дню Маці. Для сваіх матульрабяты падрыхтавалі творчыя нумары. Таленты навучэнцаў раскрываліся ў розных сферах: запальных танцах, пацешных гумарыстычных мініяцюрах, паэтычным дэкламаванні вершаў. Гледачы не засталіся абыякавымі і шчодра аддзячылі дзяцей апладысментамі.

Даражэнькія матулі! Жадаем каб вашы твары стамляліся толькі ад усмешак, а рукі ад букетаў кветак, дзеці былі паслухмяныя, а мужы ўважлівыя! Жадаем кабхатні агонь заўсёды ўпрыгожваюць утульнасць, дастатак, каханне.

Раздзелы сайта