Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.10.20

Экалагічны ўрок "Лесаманія" у рамках праекта "Зялёныя школы"

 У рамках праекта "Зялёныя школы" у ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна прайшоў экалагічны ўрок для навучэнцаў пачатковых класаў "Лесаманія", які правяла Шчупаноўская Вольга Аляксандраўна, настаўнік біялогіі і каардынатар праекта. У ходзе ўрока хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з найбольш буйнымі лясамі Беларусі і іх насельнікамі, даведаліся аб важнасці лесу для забеспячэння жывых арганізмаў чыстым паветрам, а таксама аб прычынах і наступствах гібелі лясоў. Падчас практычнай працы ў групах рабятызрабілі лясную газету "Маланка", у якой сабралі і маляўніча аформілі самую важную інфармацыю пра лес, пачутую падчас урока. Дзецям ўрок спадабаўся. Яны папоўнілі сваю скарбонку ведаў новым матэрыялам аб лясных рэсурсах Беларусі.

Раздзелы сайта