Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.10.20

Урачысты збор "Прыём у акцябраты"

Традыцыйна ў апошні тыдзень кастрычніка ў піянерскай дружыне імя Паўлюка Багрыма ДУА «Крошынскага сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна адбыўся ўрачысты збор па прыёму ў акцябраты навучэнцаў 2 класа. Рабяты здзейснілі падарожжа па старонках Акцябрацкага дзённіка, робячы прыпынку: 1 старонка – “Мая Радзіма!”, 2 старонка – “Літаратурная”, 3 старонка – “Спартыўная” , 4 старонка “Я-акцябронак”. На кожным прыпынку другакласнікаў чакалі выпрабаванні, пераадолеўшы якія, яны даказалі, што гатовыя з гонарам насіць званне «акцябронак». 18 навучэнцаў далі ўрачыстае абяцанне і піянеры-лідары дружыны імя П. Багрыма прышпілілі ім сімвал арганізацыі-акцябрацкую зорачку. Таксама кожны атрымаў памятку акцябронка з правіламі акцябрат і першае акцябрацкае заданне: іх запомніць і выконваць.

З гэтай хвіліны навучэнцы другога класа-акцябраты. Мы прымаем іх у нашу дружную піянерскую сям'ю. Жадаем, каб вочы акцябрат заўсёды блішчалі толькі ад радасці, а ў юных сэрцах цяплілася іскрынка дабрыні і разумення.

 

 

Раздзелы сайта