Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.20

Дзень роднай мовы

 Мова родная мая!

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных дыялектаў свету і захаваць моўную разнастайнасць.

У Рэспубліцы Беларусь асноўнымі (афіцыйнымі) мовамі навучання і выхавання з'яўляюцца дзяржаўныя мовы: беларуская і руская. Ведаць сваю родную беларускую мову так жа важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзянінам.

У ДУА «Крошынскага сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя Дню роднай мовы.

У школьнай бібліятэцы працавала кніжная экспазіцыя «21 лютага - Дзень роднай мовы", дзе былі сабраныя кнігі, якія папулярызавалі родную беларускую мову.

Навучэнцы 3-4 класаў, якія наведваюць групу падоўжанага дня, пабывалі ў Крошынскай сельскай бібліятэцы, дзе дзяцей пазнаёмілі з кніжным фондам бібліятэкі, экспазіцыямі кніг і часопісаў. Таксама дзеці пабывалі ў чытальнай зале, дзе прынялі ўдзел у літаратурнай гульні-віктарыне "Знаўцы беларускай мовы".

Экскурсія ў бібліятэку рабятам спадабалася. Яны даведаліся аб значэнні многіх беларускіх слоў, якіх раней не чулі.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе - павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Хоць часам пра яе думаць на ёй размаўляць.

Раздзелы сайта