Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.20

Мерапрыемствы да Дня абаронцы Айчыны

21 лютага, напярэдадні Дня абаронцы Айчыны, акцябраты і піянеры дружыны імя Паўла Багрыма, члены першаснай арганізацыі ГА «БРСМ ДУА «Крошынская  сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна прынялі ўдзел у чарговым этапе акцыі «За любімую Беларусь!».

Дзяўчынкі ў кожным класе павіншавалі хлопцаў аднакласнікаў з надыходзячым святам, выказалі цёплыя словы і пажаданні, падарылі памятныя сувеніры.

Піянеры-лідары прынялі ўдзел у вахце памяці ля помніка загінуўшым воінам у аграгарадку Крошын. Рабяты ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання.

Для навучэнцаў 3-5 класаў прайшла святочная ваенна-спартыўная эстафета «Бравыя хлопцы!». Хлапчукі спаборнічалі ў сіле, хуткасці рэакцыі, вынослівасці, спрытнасці. Дзве каманды ўпарта змагаліся за перамогу. Будучых абаронцаў Айчыны ў перапынках паміж эстафетамі віншавалі дзяўчынкі. Яны спявалі, расказвалі вершы, паказвалі інсцэніроўкі, актыўна балелі  за сваіх фаварытаў. У ходзе ўпартай барацьбы перамагла каманда "Разведчыкі". Удзельнікі і пераможцы былі ўзнагароджаны медалямі і памятнымі сувенірамі.

Не засталіся без увагі ветэраны, вязні Вялікай Айчыннай вайны, адзінокія, а таксама мужчыны-ветэраны педагагічнай працы, педагогі і работнікі школы. Для іх актыў першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" зрабіў святочныя паштоўкі, якія былі ўручаны піянерамі, валанцёрамі атрада «Твары дабро!» у ходзе аперацыі “Віншавальная паштоўка”.

Раздзелы сайта