Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.10.20

Тыдзень грамадзянска-патрыятычнага выхавання

З 19 па 24 кастрычніка прайшоў тыдзень грамадзянска-патрыятычнага выхавання.  На працягу тыдня навучэнцы прынялі ўдзел у тэматычных класных і інфармацыйных гадзінах. А ў завяршэнні тыдня малодшых школьнікаў чакала завочнае падарожжа  “Вёска, дзе я нарадзіўся”. Пад час падарожжа навучэнцы пазнаёміліся з легендамі паходжання назвы вёскі Крошын, з гістарычнымі падзеямі, якія паўплывалі на фарміраванне аграгарадка, пра знакамітых людзей сваёй малай Радзімы.

Старшакласнікам было прапанавана прыняць удзел у гульні “Зберажы Беларусь у сваім сэрцы”, на працягу якой навучэнцы ўспомнілі асноўныя гістарычныя факты нашай Радзімы, даведаліся цікавыя невядомыя факты пра знакамітых людзей нашай краіны, абнавілі свае веды аб жывёльным і раслінным свеце.

Раздзелы сайта