Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.09.21

Акцыя «У школу з Добрым Сэрцам»

1 верасня стартаваў новы 2021 \ 2022 навучальны год.

У першых чыслах верасня ў рамках дабрачыннай акцыі "У школу з Добрым Сэрцам" валанцёры атрада "Рабі Дабро!" першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» ДУА «Крошынскага сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна арганізавалі збор канцылярскіх прыладаў для дзяцей, якія выхоўваюцца ў дзіцячым доме сямейнага тыпу ў аграгарадку Крошын, а таксама для рабят, якія па стане здароўя, навучаюцца на даму і дзяцей з прыёмнай сям'і. Да акцыі далучыліся і піянеры дружыны імя Паўлюка Багрыма. Разам навучэнцы падрыхтавалі падарункі, якія перададзеныя валанцёрамі руху «Добрае Сэрца» дзецям, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Раздзелы сайта