У рамках Тыдня народнага адзінства да дня ГА "БРПА" ў піянерскай дружыне імя П.Багрыма нашай школы адбылася ўрачыстая лінейка-збор. Падчас збору піянеры актуалізавалі свае веды аб мэтах, задачах, законах, традыцыях і сімвалах Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, павіншавалі адзін аднаго са святам. Ва ўрачыстай абстаноўцы быў дадзены старт акцыі "Мы разам".
Мы-піянеры - заўсёды гатовыя быць наперадзе, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сям'і і Беларусі. Мы адзіныя і разам можам многае на карысць роднай краіны.