Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.09.21

Шосты школьны дзень

Субота - гэта выдатна! У гэты дзень кожны можа актыўна адпачыць і з карысцю правесці вольны час, знайсці сабе занятак па душы: мяч паганяць, у конкурсах і гульнях паўдзельнічаць, стаць удзельнікам спартыўных спаборніцтваў. 18 верасня ў рамках шостага школьнага дня піянеры дружыны імя П. Багрыма сабраліся за круглым сталом і паўдзельнічалі ў гульні " Піянер - гэта ты, гэта я!". Рабяты замацавалі асноўныя палажэнні і паняцці Статута ГА "БРПА", адказвалі на пытанні віктарыны "Мая Радзіма - Беларусь", спаборнічалі ў хуткасным зборы малюнкаў з выявай сімвалаў і атрыбутаў піянерскай арганізацыі.

Навучэнцы 2-4 класаў дружна адказвалі на пытанні віктарыны "Што я ведаю пра...". Каб правільна адказаць на пытанні аб прыродзе, славутасцях і знакамітых людзях роднай Беларусі, трэба было праявіць эрудыцыю і кемлівасць.

Аматары фізкультуры і спорту на занятках гуртка "Гуляем у футбол", удзельнічалі ў спаборніцтвах па шашках і шахматах, змагаліся ў трапнасці ў гульні "Дартс".

Раздзелы сайта