Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.09.21

1 верасня

1 верасня, пасля доўгіх і насычаных летніх канікул, вучні пераступілі парог ДУА "Крошынскага сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна. Іх гасцінна сустрэлі педагогі.

На ўрачыстай лінейцы дырэктар школы павіншавала ўсіх навучэнцаў, настаўнікаў і іх бацькоў з новым навучальным годам, а кіраўніцтва ААТ "Крошын" у асобе Раісы Фёдараўны Арцюховай, галоўны эканаміст, уручыла прэміі лепшым навучэнцам школы.

На лінейцы таксама прысутнічалі ганаровыя госці: першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Яўгеній Аляксандравіч Быкоўчанка, старшыня Крошынскага сельскага выканаўчага камітэта Наталля Іванаўна Артуганава, начальнік паста ГРАНС аг. Крошын Сяргей Данілавіч Дудук, загадчыца ДУА "Крошынскі яслі-сад" Наталля Аляксандраўна Шчарбацэвіч, намеснік дырэктара Крошынскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Яўгенаўна Сталярчук, намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Дзяніс Уладзіміравіч Лешык. Асаблівым гэты дзень стаў і для тых, хто прыйшоў у школу першы раз – для першакласнікаў.

Пасля лінейкі для ўсіх навучэнцаў прайшоў іх першы ўрок "Адзінства беларускага народа-аснова незалежнай краіны".

Са святам, сябры!

Са святам, родная школа!

Раздзелы сайта