З 19 па 24 кастрычніка прайшоў тыдзень грамадзянска-патрыятычнага выхавання. На працягу тыдня навучэнцы прынялі ўдзел у тэматычных класных і інфармацыйных гадзінах. А ў завяршэнні тыдня малодшых школьнікаў чакала завочнае падарожжа “Вёска, дзе я нарадзіўся”. Пад час падарожжа навучэнцы пазнаёміліся з легендамі паходжання назвы вёскі Крошын, з гістарычнымі падзеямі, якія паўплывалі на фарміраванне аграгарадка, пра знакамітых людзей сваёй малай Радзімы.
Старшакласнікам было прапанавана прыняць удзел у гульні “Зберажы Беларусь у сваім сэрцы”, на працягу якой навучэнцы ўспомнілі асноўныя гістарычныя факты нашай Радзімы, даведаліся цікавыя невядомыя факты пра знакамітых людзей нашай краіны, абнавілі свае веды аб жывёльным і раслінным свеце.