Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.11.2022

Экскурсія ў Жыровічы

1 лістапада для навучэнцаў нашай школы была арганізавана экскурсія ў Жыровічы. Нашы навучэнцы даведаліся шмат новай і цікавай інфармацыі пра гісторыю Жыровіцкага манастырскага комплексу і ўсіх храмах, якія знаходзяцца на яго тэрыторыі. Таксама навучэнцы прайшлі па асноўных святыняў комплексу і пазнаёміліся з іх гісторыяй і асаблівасцямі архітэктуры. Вялікую цікавасць у вучняў выклікалі цудатворныя іконы, асабліва цудатворны абраз Божай Маці Жыровіцкай і яго гісторыя.

Нашы навучэнцы вельмі ўважліва слухалі выступленне экскурсавода, задавалі пытанні і атрымалі шмат новай і цікавай інфармацыі. Пасля правядзення экскурсіі, удзельнікі маглі паглядзець інтэр'ер манастырскага комплексу, зрабілі шмат прыгожых фота на памяць аб мерапрыемстве, набылі памятныя сувеніры. Наступным этапам экскурсіі стала наведванне святой крыніцы, якая знаходзіцца ў Жыровічах, недалёка ад манастыра. Навучэнцы наведалі месца паломніцтва праваслаўных вернікаў, убачылі, дзе можна было набраць святой вады і нават акунуцца ў купелі.

Натхнёныя і радасныя усе вярталіся дадому.

 

 

 

 

Фотоматериалы

Разделы сайта