Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.11.2022

Адкрыццё пасля рэканструкцыі харчблока

У Беларусі напярэдадні 7 лістапада - Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, стала ўжо добрай традыцыяй уводзіць у строй сацыяльныя аб'екты, сярод якіх жылыя дамы, дзіцячыя сады, масты, дарогі. І сёння ў ДУА «Крошынскага сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна было адкрыццё пасля рэканструкцыі харчблока. Арганізацыя збалансаванага харчавання ў навучальных установах Беларусі з'яўляецца складовай часткай сацыяльнай палітыкі дзяржавы.

Урачыстае перарэзванне чырвонай стужкі было прадастаўлена:

- старшыні Баранавіцкага райвыканкама Сяргею Віктаравічу Карпенка;

- генеральнаму дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства "Будтрэст № 25" Анатолю Фёдаравічу Сірэнка;

- начальніку аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама Святлане Мікалаеўне Цымбаленка;

- дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі ДУА “Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна Наталіі Францаўне Сіліцкай.

Хочацца сказаць вялікі дзякуй усім, хто прымаў удзел у гэтай важнай справе.

 

 

Фотоматериалы

Разделы сайта