Літаратурна-музычная кампазіцыя “Люблю свой край...”
Вядучы 1. Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – Скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, - гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народу, роднай мовы.
Беларуская мова, якую пранес наш народ праз вякі, з’яўляецца найвялікшым нацыянальным скарбам.
Родная мова – душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.
Вядучы 2. А зараз у выкананні Шыманец Дзіаны з 3 атрада мы паслухаем верш “Люблю наш край”.
Вядучы 1. Птушка цікае ў небе,
Па дарозе дождж бяжыць,
Каласы растуць на глебе –
Мова родная гучыць.
Вядучы 2. Беларуская народная песня “Ой за гаем, гаем”.
Вядучы 1. Давайце паслухаем яшчэ адну песню “Ды араў мужык ля дарогі”.
Вядучы 2. Давайце крыху адпачнем і пагуляем у гульню “Даскажы слова”. Усе словы павінны быць беларускімі. Я чытаю пачатак слова, а вы хорам павінны закончыць слова. Напрыклад: сшы- (так).
Шчу- (пак), ало- (вак), ты- (дзень), дзен- (нік), пада- (рожжа), ка- (шуля), уз- (лессе, горак), зя- (зюля), над- (вор’е), чэр- (вень), лі- (пень), жні- (вень), пад- (ручнік), фар- (бы).
Вядучы 1. Малайцы!
Вядучы 2. Перазвоны, пералівы –
Песні сплецены – спявай.
Гай самотны і гуклівы:
Ветрык, струначкі кранай!
Вядучы 1. У выкананні 4 атрада мы паслухаем песню “Ручаек”.
Вядучы 2. “Падказка” – чытаюць Сцепановіч Вольга і Денейко Вольга.
Вядучы 1. Дык, дзякуй, мой любімы край,
Што і ў мяне ёсць спадчына –
Зялёны стогалосы май
І гэта мова матчына.
Вядучы 2. “Дарагое імя” – чытае Гаврыловіч Максім, 2 атрад.
Вядучы 1. 2 атрад выканае песню “Саўка ды Грышка”.
Вядучы 2. Багдановіч Анна “Жаваранак”.
Вядучы 1. А зараз, давайце адпачнем і пагуляем у гульні. Першая гульня называецца “Весялуха”.
На сцэну з кожнага атрада запрашаем пару – хлопчыка і дзяўчынку, а што неабходна рабіць далей – гэта сюрпрыз. Выбіраем 5 пар.
Вось дык танец “Весялуха”!
Аж звініць ад піску вуха.
Вядучы 2. Будзе уключана музыка, а парам неабходна станцаваць. (Танцуюць).
Вядучы 1. Малайцы!
Вядучы 2. Другая гульня “Жывое – нежывое”. Калі слова абазначае жывы прадмет – устаем, калі нежывы – пляскаем у далоні. Ну, што, пачнем...
Казуля – кашуля, лыжка – мышка, дошка – крошка, крот – рот, жабка – шапка, ножык – вожык, рак – мак, качка – тачка.
Вядучы 1. Спадабалася?
Вядучы 2. На раскідістых абрамках,
На рамонкавых лугах,
На крыніц халодных тварах –
Тут сакрэты, на вачах.
Вядучы 1. На сцэну запрашаем 1 атрад. Беларуская народная песня “Заграй жа мне дударочку”.
Вядучы 2. “Рыжая ваверка”.
Вядучы 1. На дрыготкіх на світаннях
Карагоды гінуць зор,
А яны пяюць каханню –
Моцны і вялікі хор.
Вядучы 2. А зараз вашай увазе мы прадстаўляем інсцэніроўку песні. 3 атрад “Сеў камарык на дубочак”.
Вядучы 1. Сцэнка “Фельдшар” – выконвае 3 атрад.
Вядучы 2. Беларуская народная песня “Музыканты”.
Вядучы 1. Пагуляем яшчэ ў гульні? Гульня “Словы наадварот”. Я называю слова, а вы мне гаворыце слова з супрацьлеглым значэннем. Напрыклад, я гавару “дзень”, а вы “ноч”. Зразумела? Ітак, пачынаем.
Ранак – вечар, зіма – лета, мяккі – цвёрды, купіў – прадаў, высока – нізка, цяжка – лёгка, шырокі – вузкі, цёмна – святло, справа – злева.
Вядучы 2. Малайцы!
Вядучы 1. Разумею, разглядаю –
Я ўсё спазнаць хачу.
Пальцам воблака кранаю,
Па рачных вірах скачу.
Вядучы 2. “Ідзе вясна” – чытае Мірановіч Аліна.
Вядучы 1. Беларуская народная песня “Пчолка-працаўніца”. Выконвае 5 атрад.
Вядучы 2. А зараз вашай увазе мы прадстаўляем частушкі ў выкананні 5 атрада.
Вядучы 1. І ў заканчэнні нашага свята мы згуляем у гульню “Наборшчык”. Кожны атрад атрымае паперу. Неабходна з літар саставіць слова і запісаць яго на адвароце. Адзін чалавек з атрада выходзіць і паказвае, якое атрымалася слова. А зараз вам неабходна з гэтых слоў скласці сказ. Давайце ўсе разам, гучна прачытаем гэты сказ.
Шануй, любі сваю родную мову!
Вядучы 2. Малайцы!
Вядучы 1. Як ты дарага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маём слова наіпершае “мама”
І цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць
І буквар для мяне быў жыцця палавінай,
Быў счаслівы я роднаю мовай сказаць
Перша раз: “Беларусь, мая сонца – краіна!”
Вядучы 2. Любіце і шануйце родную мову.
Вядучы 1. Дзякуй за ўвагу.