Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.02.23

Уплыў харчовых дабавак на здароўе чалавека

Сёння ў школе праводзілася вучэбна-даследчая канферэнцыя для 9-11 класаў "Уплыў харчовых дабавак на здароўе чалавека"

Навучэнцы 10 класа расказалі аб харчовых дабаўках, якія прамысловасць дадае ў прадукты харчавання. Аказваецца, гэта сінтэтычныя хімічныя ці натуральныя рэчывы, якія ніколі самастойна не ўжываюцца ў ежу, а толькі ўводзяцца ў прадукты, каб ім надаць вызначаныя якасці, напрыклад, густ, кансістэнцыю, колер, пах, працягласць захоўвання, вонкавы выгляд. Аб мэтазгоднасці іх выкарыстання і ўплыве на арганізм у апошні час вядзецца мноства гутарак. Першапачаткова ў якасці дабавак выкарыстоўваліся натуральныя кампаненты, вырабленыя з натуральнай сыравіны. З развіццём хімічнай прамысловасці харчовыя дабаўкі сталі вырабляцца штучным шляхам. У асноўным харчовыя дабаўкі ўносяцца для паляпшэння спажывецкіх якасцей прадуктаў харчавання.Галоўным прынцыпам выкарыстання харчовых дабавак з'яўляецца “бясшкоднасць”. Аднак некаторыя віды харчовых дабавак могуць аказваць вельмі негатыўны ўплыў на арганізм чалавека, яны здольныя выклікаць нястраўнасць  кішачніка, уздзейнічаць на артэрыяльны ціск, выклікаць змену скурных пакроваў (сып) і г.д. У апошні час на рынак паступае няякасная прадукцыя. Шэраг прадуктаў, якія змяшчаюць забароненыя ў Беларусі харчовыя дабаўкі, паступаюць з-за мяжы.Таксама вучні расказалі аб індэксах харчовых дабавак. Гэта абазначэнне харчовых дабавак. Карысна ведаць, пра якія дадаткі сігналізуюць нам гэтыя абазначэнні.Е100 - Е182 - фарбавальнікі;Е200 і далей - кансерванты;Е300 і далей - антыакісляльнікі (засцерагаюць прадукты ад сапсавання);Е400 і далей - стабілізатары (захоўваюць зададзеную кансістэнцыю);Е500 і далей - эмульгатары (падтрымліваюць пэўную структуру);Е600 і далей - узмацняльнікі густу і водару;Е700 - Е800 - запасныя індэксы;Е900 і далей - антыфламінгі, проціпенныя рэчывы (паніжаюць утварэнне пены, напрыклад, у сокаў);Е1000 і далей - газавальныя агенты, падсалодвальнікі, крухмалы.Ёсць харчовыя дабаўкі, забароненыя да выкарыстання на тэрыторыі Беларусі. У Рэспубліцы Беларусь дазволены да прымянення 399 харчовых дабавак. А забаронены - Е103, Е106, Е111, Е121, Е123, Е126, Е130, Е181, Е216, Е217, Е240, Е924, Е924а. Спіс гэты ўвесь час папаўняецца новымі «Е» пры атрыманні дадзеных аб магчымым негатыўным уплыве на здароўе чалавека.

 

 

 

Раздзелы сайта