Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.02.23

15 лютага ў Беларусі штогод адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

15 лютага ў Беларусі штогод адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У 2023 годзе спаўняецца 34 гады з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У гэты памятны дзень на магіле ўраджэнца вёскі Юшкавічы Баранавіцкага раёна Несцера Яўгена Віктаравіча, удзельніка баявых дзеянняў у Афганістане, адбыўся мітынг памяці. На мітынгу прысутнічалі: воіны інтэрнацыяналісты Матусевіч Н.Н, Махнач Р. С., старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Лычкоўскі І. І., намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў Добыш А. Ф., галоўны спецыяліст раённага савета дэпутатаў С. В. Найда, выконваючая абавязкі старшыні Крошынскага сельскага выканаўчага камітэта Артуганова Н.І., дырэктар ААТ «Крошын» Заяц І. В., дырэктар ДУА «Крошынскага сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна Сіліцкая Н.Ф.,піянеры дружыны імя П. Багрыма і актыў ПА ГА «БРСМ» ДУА «Крошынскага сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна.

Удзельнікі мітынгу сабраліся, каб аддаць даніну святой памяці і нізка схіліць галовы перад усімі загінуўшымі ў афганскай вайне. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць воінаў-афганцаў, хто аддаў сваё жыццё, сыдучы ў неўміручасць. У завяршэнні мітынгу памяці ўсклалі вянкі і кветкі да магілы Несцера Я.В. Таксама ў рамках Міжнароднага гісторыка-патрыятычнага праекта БРСМ «Лічбавая зорка» на магіле Несцера Яўгена Віктаравіча ва ўрачыстай абстаноўцы была ўстаноўлена знакавая шыльда з QR-кодам. Міжнародны патрыятычны праект БРСМ « Лічбавая зорка» - гэта яшчэ адзін крок да захавання гістарычнай памяці. У Беларусі высока цэняць вопыт, мужнасць і актыўную жыццёвую пазіцыю воінаў-афганцаў, іх уклад у забеспячэнне міру і бяспекі на зямлі.

 

Раздзелы сайта