Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.09.23

ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

Вось і наступіў новы 2023/2024 навучальны год.

1 верасня, пасля доўгіх і насычаных летніх канікул, вучні пераступілі парог ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна. Іх гасцінна сустрэлі педагогі.

На ўрачыстай лінейцы дырэктар школы павіншавала ўсіх навучэнцаў, настаўнікаў і іх бацькоў з новым навучальным годам, а кіраўніцтва ААТ "Крошын" у асобе Дзяніса Аляксандравіча Ермаловіча, намесніка дырэктара, уручыў прэміі лепшым навучэнцам школы.

На лінейцы таксама прысутнічалі ганаровыя госці: в.а. старшыні Крошынскага сельскага выканаўчага камітэта Наталля Іванаўна Артуганава, загадчыца ДУА "Крошынскі яслі-сад" Вольга Уладзіміраўна Лешык, намеснік дырэктара Крошынскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Яўгенаўна Сталярчук, начальнік ДАІ Баранавіцкага раёна Уладзімір Аляксандравіч Сярко, начальнік ахраны правапарадка Дзяніс Уладзіміравіч Лешык. Асаблівым гэты дзень стаў і для тых, хто прыйшоў у школу першы раз – для першакласнікаў.

Са святам, сябры!

Са святам, родная школа!

Раздзелы сайта