Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.09.23

Шосты школьны дзень

Дзень народнага адзінства ў Беларусі адзначаюць 17 верасня. Гэта свята патрыятызму, сімвал аб'яднання беларускага народа, яго незалежнасці і непахіснасці гістарычнай памяці. У гэтую важную для нашай краіны дату ў школе праводзіліся мерапрыемствы шостага школьнага дня квэст-круіз «Беларусь – краіна адзінства», круглы стол «У адзінстве народа – сіла краіны».

Расказваючы вучням аб гісторыі ўзнікнення свята, педагогі акцэнтавалі ўвагу на значнасці памяці і ўласнай гісторыі, распавядалі аб тым, што адзінства народа ва ўсе часы было і застаецца галоўнай нацыянальнай ідэяй. У ходзе мерапрыемстваў навучэнцы гаварылі аб значнасці Дня народнага адзінства ў кантэксце мінулага, сучаснасці і будучыні.

Падводзячы вынікі, навучэнцы прыйшлі да высновы, што сёння ў нас ёсць галоўнае – мірная, стабільная, прыгожая і незалежная краіна. Залогам паспяховага развіцця нашай краіны з'яўляецца адзінства народа. Для таго каб супрацьстаяць шматлікім праблемам і выклікам сучаснасці, мы павінны быць разам, незалежна ад узросту і роду заняткаў.

Акрамя гэтага у школе прайшлі мерапрыемтвы па прафарыентацыі – віктарына “Прафесіі ад А да Я”, гульня “Кім быць?”.

Раздзелы сайта