Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.09.23

Дзень без аўтамабіля

 Валанцёры атрада “Рабі Дабро!”нашай школы прынялі ўдзел у інфармацыйных гадзінах “Дзень без аўтамабіля”, а таксама арганізавалі і правялі акцыю “Ведай і выконвай”. Рабяты асвятлілі пытанні ўплыву аўтатранспарту на жыццядзейнасць людзей і паветра гарадоў і вёсак, нагадалі аб правілах бяспечных паводзін на дарозе.

Аўтаўладальнікам валанцёры раздавалі інфармацыйныя буклеты "22 верасня - Дзень без аўтамабіля" і рэкамендавалі хоць бы на адзін дзень адмовіцца ад руху на асабістым аўто, а выбраць грамадскі транспарт, ровар, або свае ногі… Толькі разам мы можам унесці свой уклад у стварэнне чыстага экалагічнага асяроддзя.

Раздзелы сайта