Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.10.21

Дзень здароўя

Традыцыйна ў другую суботу месяца, 9 кастрычніка, у ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна прайшоў Дзень здароўя.

Здароўе - гэта самае каштоўнае, што ёсць у чалавека. Трэба з малых гадоў прывіваць дзецям навыкі здаровага ладу жыцця, выхоўваць у іх беражлівыя адносіны да свайго ўласнага здароўя, прывучаць іх да спорту. Удзел у мерапрыемствах Дня здароўя спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця, выхаванню цікавасці да ўдзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах, умацаванню ўпэўненасці дзяцей у сваіх сілах і ведах, выхаванню любові да спорту.

У рамках Дня здароўя прайшла таварыская сустрэча каманды нашай школы і каманды ДУА "НПК Лаўрынавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна. Вучні спаборнічалі ў шпаркасці, спрытнасці, трапнасці, дакладнасці, хуткасці падчас спаборніцтваў па футболе, валейболе, настольным тэнісе. І які б не быў вынік, перамагла дружба!

У Дзень здароўя навучэнцы нашай школы таксама прынялі ўдзел у дзелавой гульні "Хімічная азбукаі аўкцыёне ведаў “Сродкі мастацкай выразнасці". Развіваць памяць, увагу, мысленне таксама важна і трэба. У ходзе мерапрыемстваў навучэнцы спаборнічалі ў выразным чытанні вершаў і ўрыўкаў з твораў, вучыліся выкарыстоўваць фразеалагізмы, метафары, параўнанні, сінонімы і антонімы, спаборнічалі за званне «лепшы знаўца хімічных элементаў», вучыліся адрозніваць хімічны посуд, распазнаваць розныя вадкасці з дапамогай індыкатараў.

Дзень здароўя ў нашай школе прайшоў выдатна, весела і цікава!

Раздзелы сайта