Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.10.21

Сустрэча – знаёмства «на шляху ў «акцябраты»

 Навучэнцы другога класа рыхтуюцца да ўступлення ў "акцябраты". Піянеры-лідары 6 класа дружыны імя Паўлюка Багрыма ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна сумесна з педагогам-арганізатарам 21 кастрычніка запрасілі другакласнікаў на сустрэчу-знаёмства "На шляху ў "акцябраты". У ходзе сустрэчы рабяты даведаліся аб дзіцячых і маладзёжных аб'яднаннях, якія дзейнічаюць у школе. У гульнявой форме пазнаёміліся з правіламі і законамі, па якіх жывуць "акцябраты", з легендай пра "акцябрат", вывучылі дэвіз. Ужо праз пару дзён, пераадолеўшы шэраг выпрабаванняў, навучэнцы другога класа будуць прыняты ў акцябраты. Жадаем ім поспехаў!

 

Раздзелы сайта