21 кастрычніка ў рамках месячніка па добраўпарадкаванню валанцёры атрада "Рабі дабро!"і актыў першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна сумесна з дэпутатамі Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў, работнікамі Крошынскага сельвыканкама, Крошынскага дома культуры, ААТ "Крошын" і членамі першаснай арганізацыі "Белая Русь" прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі па пасадцы алеі ў в.Лаўрынавічы, прымеркаванай да Года народнага адзінства.
Разам зробім нашу малую радзіму яшчэ прыгажэй і ўтульней!