Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.12.23

Шосты школьны дзень

У суботу ў школе былі праведзены мерапрыемствы па прафарыентацыі – інтэрактыўная гульня «Прафесійны поспех»: рабяты даведаліся, што такое прафесія, як няпроста выбраць справу ўсяго свайго жыцця, каб стаць прафесіяналам. Затым дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў свет прафесій, запатрабаваных у нашым аграгарадку. У канцы мерапрыемства дзеці падзяліліся, кім хочуць быць, калі вырастуць. Усе пагадзіліся, што трэба паважліва ставіцца да любой працы!

Рабяты прынялі ўдзел у фестывалі «Усе пра грошы». У ходзе мерапрыемства дзеці на практыцы пераканаліся ў велізарным значэнні грошай у жыцці чалавека, пазнаёміліся з асноўнымі законамі фарміравання сямейнага бюджэту. Падчас мерапрыемства вучні з цікавасцю выконвалі розныя заданні, якія дазволілі ім зрабіць выснову аб неабходнасці фінансавай граматнасці ў жыцці кожнага чалавека.

Была праведзена віктарына«Юны фінансіст». У ходзе мерапрыемства, навучэнцы актуалізавалі свае веды аб узнікненні грошай, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення грошай, разгледзелі сучасныя купюры і манеты, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра грошы.

Раздзелы сайта