Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.10.21

Сустрэча з старшынёй Баранавіцкай ААС "ДТСААФ"

28 кастрычніка ў ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна адбылася сустрэча, на якой прысутнічаў старшыня Баранавіцкай ААС "ДТСААФ" Башак Сяргей Мікалаевіч і яго намеснік Ігнаценка Ганна Аляксандраўна. У ходзе сустрэчы яны нагадалі прысутным аб мэтах і задач грамадскага аб'яднання, запланаваных мерапрыемствах, у якіх можна прыняць удзел. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў першасную арганізацыю ААС "ДТСААФ" ўступіла 15 навучэнцаў і работнікаў школы. Сяргей Мікалаевіч уручыў ім квіткі і пажадаў поспехаў, каб рабяты займалі актыўную грамадзянскую пазіцыю, імкнуліся быць заўсёды наперадзе, сваімі справамі і ўчынкамі прыносілі карысць сваёй краіне. Узначаліў школьную першасную арганизацыю ГАС "ДТСААФ" кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Вінаград Уладзімір Міхайлавіч.

 

Раздзелы сайта