Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.11.21

Шосты школьны дзень

Кожную суботу ў нашай школе праходзіць нямала цікавых мерапрыемстваў. Усе навучэнцы абавязкова знаходзяць сабе што-небудзь па душы. Суботні дзень 30 кастрычніка не стаў выключэннем.

У рамках шостага школьнага дня навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у прававой гульні "Прававы лабірынт". Мерапрыемства было праведзена з мэтай прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, выхавання прававой свядомасці навучэнцаў. З вучняміабмеркавалі праблему злачыннасці сярод непаўналетніх. Навучэнцам растлумачыліасаблівасці крымінальнай адказнасці непаўналетніх.

Дэвізам прававой гульні стала выказванне: "Няведанне закона не вызваляе ад адказнасці".

Навучэнцы старэйшых класаў спаборнічалі ў ведах сучасных навуковых дасягненняў і тэхналогій, выконваючы заданні пазнавальнай праграмы "Сучасныя тэхналогіі". У ходзе мерапрыемства рабяты вырашалі галаваломкі і рэбусы, адгадвалі загадкі, выконвалі цікавыя заданні, а таксама даведаліся шмат новага і пазнавальнага аб тэхналогіях сучаснасці. Зарад бадзёрасці, энергіі і пазітыву атрымаў кожны ўдзельнік мерапрыемства.

Раздзелы сайта