Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.11.21

Цырымонія ўскладання кветак

Аддаючы даніну гістарычным падзеям 1917 года, у аграгарадку Крошын ўсклалі кветкі да помніка Уладзіміру Ільічу Леніну. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Карпенка і старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сліва, прадстаўнікі райвыканкама, раённай Камуністычнай партыі Беларусі, Крошынскага сельвыканкама, адкрытага акцыянернага таварыства "Крошын", актыў БРСМ, прафсаюзы, жыхары і госці аграгарадка.

У цырымоніі ўскладання кветак таксама прынялі ўдзел валанцёры атрада «Рабі дабро» і актыў першаснай арганізацыі ГА «БРСМ», піянеры дружыны імя Паўлюка Багрыма.

Напярэдадні свята і ў рамках рэспубліканскага праекта "Парк сямейных дрэў", прымеркаванага да Года народнага адзінства, на крошынскай зямлі была закладзена новая алея як сімвал адзінства нашага народа.

Раздзелы сайта