Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.11.21

Дзень здароўя ў школе

Ва ўмовах сённяшняга жыцця Дзень здароўя ў школе - вельмі важнае і патрэбнае мерапрыемства. Яно спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця, выхаванню цікавасці да ўдзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах, умацаванню ўпэўненасці дзяцей у сваіх сілах і ведах, выхаванню любві да спорту. Выдатна, весела і заўзята ў нашай школе ў суботу праходзіў Дзень здароўя. Спаборніцтвы былі арганізаваны з улікам узроставых асаблівасцяў дзяцей. Для вучняў 2-4 класаў была праведзена спартландыя «Здаровы я – здаровая краіна». Спаборніцтва на сілу, спрыт для навучэнцаў 5-8 класаў праходзілі пад дэвізам «Хуткія, спрытныя, смелыя». Сапраўднай кульмінацыяй свята сталі спаборніцтвы па валейболу «У здаровым целе – здаровы дух», у якіх прымалі ўдзел вучні 9-11 класаў. Спартыўнае свята прайшло на адным дыханні.

Таксама ў гэты дзень былі праведзены мерапрыемствы: дыскусія "Мой адпачынак пасля ўрокаў» (1-5 кл.) і круглы стол «Стыль жыцця» (6-9 кл.). Мерапрыемствы закраналі ўсе асноўныя паняцці ЗЛЖ: здаровае харчаванне, рэжым дня, заняткі спортам, бяспечнае паводзіны, небяспеку шкодных звычак.

Раздзелы сайта