Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.11.21

Піянерскі квіз

Піянеры дружыны імя Паўла Багрыма ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна прынялі ўдзел у дружынным этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі квіз”. Дзве каманды “Піянеры” і “КВІЗ” змагаліся за перамогу. Рабяты адказвалі на пытанні шасці тураў. Падчас гульні піянеры паказалі веды аб прыродзе Беларусі, гістарычных фактах і знакамітых людзях нашай краіны, а таксама праявілі эрудыцыю адказваючы на пытанні аб этыкеце. Больш за ўсё дзецям спадабаліся туры “Мільціленд” і “Музычная логіка”. Піянеры актыўна абмяркоўвалі пытанні гэтых тураў, хутка адказвалі і нават дружна падпявалі пры праверцы правільных адказаў. Гульня усім вельмі спадабалася, нягледзячы на тое, што не на ўсе пытанні атрымалася адказаць правільна. З невялікім адрывам перамагла каманда “Піянеры”.

Раздзелы сайта