Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.02.24

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага ў Беларусі штогод адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У 2024 годзе спаўняецца 35 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У гэты памятны дзень на магіле ўраджэнца вёскі Юшкавічы Баранавіцкага раёна Несцера Яўгена Віктаравіча, удзельніка баявых дзеянняў у Афганістане, адбыўся мітынг памяці. На мітынгу прысутнічалі: воін-інтэрнацыяналіст Зубелек В.І., старшыня раённага Савета дэпутатаў Сліва С.С., старшыня РА ГА "Белая Русь" Махнач Ю.М., выконваючы абавязкі старшыні Крошынскага сельскага выканаўчага камітэта Артуганава Н.І., выконваючы абавязкі старшыні Вольнаўскага сельскага выканаўчага камітэта Буцько Д.В., дырэктар ААТ "Крошын" Заяц І.В., піянеры дружыны імя П. Багрыма і актыў па ГА "БРСМ" ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна. Удзельнікі мітынгу сабраліся, каб аддаць даніну святой памяці і нізка схіліць галовы перад усімі загінуўшымі ў афганскай вайне. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць Несцера Я.В.

Раздзелы сайта