Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.24

Адзін дзень з жыцця салдата

У школе было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны. Гэта выдатная магчымасць лішні раз нагадаць пра тое, што такое смеласць, адвага, высакароднасць і мужнасць. Сёння было праведзена сумеснае мерапрыемства са 120 зенітнай ракетнай брыгадай. На мерапрыемстве прысутнічалі салдаты і маёр Некраш Віталь Казіміравіч. Мэта дадзенага мерапрыемства - выхаванне пачуцця патрыятызму, датычнасці да лепшых традыцый сваёй Радзімы, фарміраванне ў навучэнцаў гонару за слаўных абаронцаў Айчыны. Мерапрыемства праходзіла ў форме эстафет "Абаронцы Айчыны. Адзін дзень з жыцця салдата". Такое мерапрыемства - гэта заўсёды свята. І ён атрымаўся. Безуважных, абыякавых не было. Эстафеты былі цікавымі, разнастайнымі, з боку дзяцей назіралася шчырая цікавасць, прысутнічаў здаровы дух суперніцтва.

Раздзелы сайта