Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.12.21

Раённы этап рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закону»

Драгун Ірына, Малейка Ганна, Дудко Юлія, навучэнцы 11 класа , 15 снежня прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закону» на базе Баранавіцкага РАУС. Удзельнікам, а іх было больш за 20, трэба было за 45 хвілін адказаць на 35 пытанняў. Пры падвядзенні вынікаў улічвалася не толькі колькасць правільных адказаў, але і затрачаны час.

Віншуем Малейку Ганну, якая заняла ІІ другое месца і была ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені і каштоўным падарункам ад Баранавіцкага РК ГА "БРСМ".

Драгун Ірына апынулася ў кроку ад п'едэстала. Яна заняла IV месца. Малайчына!

Ва ўрачыстай абстаноўцы Ганне, Ірыне і Юлі былі ўручаны Асабістыя кніжкі валанцёра. Дзяўчынкі ўжо другі год з'яўляюцца валанцёрамі атрада "Рабі дабро!" нашай школы.

Пасля турніру ўсе ўдзельнікі прынялі ўдзел у экскурсіі па будынку АУС Баранавіцкага раёна.

Мерапрыемства дзяўчынкам вельмі спадабалася. Было цікава, займальна, пазнавальна. Дзякуй арганізатарам!

 

Раздзелы сайта