Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.12.21

Шосты школьны дзень

У рамках шостага школьнага дня былі праведзены мерапрыемствы па фінансавай граматнасці: віктарына «Юны фінансіст», фестываль «Усё пра грошы».

Рабяты даведаліся, чаму людзі вынайшлі грошы, гісторыю ўзнікнення грошай, іх віды. Было вялікім здзіўленнем і адкрыццём для іх даведацца пра тое, што першыя грошы замянялі хатнія жывёлы, затым з'явіліся іншыя эквіваленты - ракавінкі, зубы сабак, пушныя звяркі. Таксама школьнікі даведаліся аб тым, калі і дзе з'явіліся першыя грошы з каштоўных металаў. А галоўнае, у ходзе абмеркавання рабяты падзяліліся сваімі думкамі пра тое, якую ролю грошы адыгрываюць у жыцці чалавека, як лепш імі карыстацца і як з імі неабходна звяртацца.

На мерапрыемствах вучні праявілі высокую актыўнасць, вялікую цікавасць, а галоўнае, добрыя веды.

Раздзелы сайта